Сэкс-індустрыя

Блуд пянежны (прастытуцыя)

    Блуд за грошы (пянезі) існуе на Беларусі даўно.
  Паводле дадзеных зь
сеціва можна пісаць наступнае. Дадзеныя па колькасным складзе прастытутак Беларусi канца XIX ст. прадстаўлены ў Першым перапiсе насельнiцтва 1897 г. Згодна з iм па пяцi беларускiх губэрнях прастытутак налiчвалася 479 чалавек. Мiж тым дасьледчыкі адзначалі, што дакладную «лiчбу публiчных жанчын ня ведае нiхто, нават самае лепшае статыстычнае бюро», магчыма толькi меркаваць, што для атрыманьня прыблiзнай агульнай колькасцi прастытутак належыць колькасьць афiцыйную памножыць у 5—10 разоў 3. 
  Галоўны кантынгент прастытутак Беларусi XIX ст. традыцыйна складалi мяшчанкi (63,2 %) i сялянкi (25,9 %). Дваранкi i ганаровыя грамадзянкi складалi зусiм нязначныя працэнты — 2,4 % і 1, 2 % адпаведна. Мiзэрны працэнт давалi жанчыны — выхадцы з духоўнага саслоўя — 0,5 % 4. Разьмеркаваньне па канфесiянальных групах прастытутак выглядала наступным чынам: жанчыны iўдзейскага веравызнаньня — 322 (37,3 %), рымска-каталiцкага — 284 (32,9 %), праваслаўнага — 214 жанчын (24,8 %), пратэстанцкага — зусiм нязначная колькасьць — 26 (3,1 %). Прастытуткi праваслаўнага веравызнаньня складалi амаль палову (49 %) у Магiлеўскай губернi, найменшы iх працэнт назiраўся ў Гродзенскай губернi — 18 %, дзе пераважалi прастытуткi рымска-каталiцкага веравызнаньня (52 %); прастытуткi iўдзейскага веравызнаньня складалi найбольшы працэнт у Мiнскай губернi — 55,8, а па астатнiх губернях ён амаль роўны (ад 31 да 36 %) 5. Гэтыя лiчбы не супярэчаць традыцыйнаму для Беларусi канфесiянальнаму разьмежаваньню па рэгiёнах. Пераважную большасьць складалі прастытуткі зь бедных сем’яў — 56,5 % (сярод iх арганiзаваных — 49,3 %, адзiночак — 64 %), з заможных сем’яў — 14,3 % (прычым прастытутак публічных дамоў — 19,5 %, а адзiночак — 9 %), толькi 1,3 % жанчын паходзілі з багатых сем’яў i ў 27,8 % становішча невядома 7. Гэтыя працэнты сьведчаць аб тым, што галоўным пытаньнем для прастытутак было матэрыяльнае. Аб гэтым можа сьведчыць i розны склад сем’яў, зь якіх паходзiлі жанчыны.
   Больш паловы прастытутак мелі родных: бацьку, мацi, дарослых братоў i сясцёр; i толькi 16 % былi круглымi сiротамi. Незамужнiя жанчыны пераважалi сярод прастытутак публічных дамоў — 96 %, а замужнiя, удовы i разьведзеныя — сярод прастытутак-адзiночак. Таксама цiкава прааналiзаваць мацярынства прастытутак: дзяцей мелi 5 % незамужнiх, 33 % замужнiх жанчын публічных дамоў i 8,4 % незамужнiх, 38 % замужнiх i 13 % разьведзеных прастытутак-адзiночак. Трэба адзначыць, што прастытуткам наогул забаранялася трымаць пры сабе малалетнiх дзяцей
  8. Паводле дадзеных А. Дуброўскага, большая частка прастытутак не мела нiякай адукацыi (90 %). Толькi адна прастытутка-адзiночка (0,1 %) атрымала адукацыю ў вну, 4,9 % — навучаліся у пачатковых вучэльнях, 3,5 % — дома, 1,6 % — у прытулках, 1,6 % — у гiмназiях. Трэба адзначыць што ўзровень адукацыi сярод прастытутак публiчных дамоў быў вышэй, чым прастытутак-адзiночак (17,5 i 13 % адпаведна). Нiзкi ўзровень адукацыi сярод прастытутак у першую чаргу тлумачыцца сацыяльным паходжаньнем большасцi жанчын гэтай прафэсii, якiя з-за адсутнасьці матэрыяльных сродкаў не маглі атрымаць нiякай адукацыi. 
  Цiкава засяродзiць увагу на ўзросьце, у якiм дзяўчаты траплялi на шлях прастытуцыi i ў публічныя дамы. Выяўляецца, што ў публічныя дамы большасьць (58 %) паступiлі ва ўзросьце ад 12 да 18 гадоў — у тым узросьце, калi прааналiзаваць усе вынiкi свайго кроку яны не мелi магчымасцi, з 18 да 25 гадоў — 41,3 % i пасьля 26 гадоў — толькi 0,7 %. Некалькi iншае становiшча назiраецца ў прастытутак-адзiночак: 12—18 гадоў — 52 %, з 18 да 25 гадоў — 42, 26—38 гадоў — 6 % 9. Перавага маладога ўзросту ў арганiзаваных прастытутак абумоўлена, з аднаго боку, камэрцыйнымi меркаваньнямi ўтрымальніцы дома, а з другога — адсутнасьцю ў маладых прастытутак сродкаў i жыцьцёвага вопыту для самастойнага i незалежнага жыцьця. Такiм чынам, можна адзначыць, што сацыяльны, сямейны i ўзроставы склад, а таксама i ўзровень адукацыi прастытутак Беларусi канца XIX ст. залежаў ад матэрыяльнага забесьпячэньня цi яго адсутнасьцi. 
   
Па афіцыйных дадзеных 1889 г., у гарадах Віцебскай, Менскай, Гарадзенскай і Магілеўскай губерніяў налічвалася 59 дамоў цярпімасьці і спатканьняў, у якіх працавала 326 прастытутак (Статистика Российской империи, 1890: 2). У асноўным утрымальніцамі бардэляў былі жанчыны сярэдняга ўзросту ад 35 да 45 год. Працавалі бардэлі прыкладна ад аднаго-трох да дзесяці год. Сярэдні узрост прастытутак складаў 17–25 год. Большасьць зь іх пачынала працаваць у 15–18 год. Вельмі распаўсюджанай і запатрабаванай была дзіцячая прастытуцыя (Грацианов, 1895: 161). Дзяўчынкі пачыналі гандляваць сваім целам ужо з 9-гадовага ўзросту. Кар’ера прастытуткі працягвалася вельмі нядоўга – не болей за пяць год. Прастытуткі вылучаліся вельмі высокім узроўнем мабільнасьці ў перамене месца жыхарства. Склад прастытутак у буйных беларускіх гара- дах на працягу году ў 1870–90-я гг. зьмяняўся больш чым на 65–70 %. Сыстэма нелегальнага гандлю жанчынамі ахоплівала ўсю Расейскую імпэрыю. Гаспадары бардэляў, прытонаў не радзей аднаго-двух разоў на месяц імкнуліся абнавіць склад блудніц. Нярэдка гандаль жанчынамі ішоў пры згодзе паліцыі. Кошт жанчыны, напрыклад у Гарадзенскай губэрні, у залежнасьці ад яе ўзросту й прыгажосьці, складаў ад пяці да некалькіх соцен рублёў.
   Колькасьць жрыцаў каханьня ў Беларусі расьце з кожным годам. Акрамя таго, органы правапарадку адзначаюць рост попыту на паслугі мужчын, якія займаюцца прастытуцыяй. І па-ранейшаму за сэкс за грошы адказвае толькі той, хто яго прадае.
         Некалькі дзён назад дзяўчына, якая аказвала інтымныя паслугі, пакінула сваіх кліентаў і без задавальненьня, і без грошай. Як паведаміў адзьдзел інфармацыі й грамадзкіх сувязей ГУУС Менгарвыканкама, менская прастытутка падманула двух сваіх кліентаў. "Папярэдзіўшы, што бярэ за паслугі 100 даляраў у гадзіну, "начны матылёк" папрасіла каля свайго дома разьлічыцца загадзя й паднялася да сябе, паабяцаўшы вярнуцца праз пяць хвілінаў, — паведамляе падрабязнасьці амаль што любоўнай гісторыі БелаПАН. — Аднак, зайшоўшы ў кватэру, яна адправілася спаць. Прачакаўшы прастытутку больш за гадзіну, кліенты зразумелі, што іх падманулі, і патэлефанавалі ў міліцыю. Наступнай раніцай жанчыну затрымалі. Свой учынак яна аргумэнтавала тым, што вельмі стамілася й не хацела працаваць, а таксама спадзявалася, што пацярпелыя не будуць зьвяртацца ў міліцыю. Дарэчы, свайму маладому чалавеку яна казала, што па начах працуе круп’е ў казіно. У адносінах 23-гадовай жыхаркі Менску ўзбуджана крымінальная справа за махлярства".
   Гандаль людзьмі
   У 1930-я ў Варшаве працавала каля 25 тысяч прастытутак, сярод якіх было нямала жыхарак Заходняй Беларусі. Найбольш танных дзяўчын называлі «мамзелямі». Тых хто паляваў на мужчын ля казарм — «ваўчыцамі».

Сэксуальныя паводзіны ў сярэднявеччы на Беларусі

СЭКС-РАБОТА ці ПРАСТЫТУЦЫЯ
  Як піша дасьледчык гэтай праблемы Юры Калікаў, у Вільні цяпер працуе каля трох тысяч прастытутак ва ўзросьце ад 14 да 45 год. Як паказвае статыстыка, значная іх частка – гэта імігранты з Расеі, Беларусі і іншых краінаў Усходняе Эўропы.
Артыкул 17.5. Занятак прастытуцыяй
Артыкул 17.5. Занятак прастытуцыяй
1. Занятак прастытуцыяй – вабіць накладаньне штрафу ў памеры ад шасьці да дваццаці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.
2. Тое ж дзеяньне, учыненае паўторна на працягу аднаго году пасьля накладаньня адміністрацыйнага спагнаньня за такім ж парушэньне, – вабіць накладаньне штрафу ў памеры ад трыццаці да пяцідзесяці базавых велічынь альбо адміністрацыйны арышт.
 Зараз зрабілася магчымым паспяхова выжыць без сям'і. Прычым і для мужчыны, і для жанчыны. І гэткая магчымасць была скарыстаная масава - безліч людзей пабегла прэчкі з гэтага інстытуту.


Непаўнагадовых просьба пакінуць гэтую старонку!!! Ta strona internetowa została utworzona bezpłatnie pod adresem Stronygratis.pl. Czy chcesz też mieć własną stronę internetową?
Darmowa rejestracja